У Мінску ў Дзень горада будзе забяспечана гандлёвае абслугоўванне ва ўсіх месцах правядзення культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку (ГУСР) Мінгарвыканкама.

Ва ўсіх раёнах горада адміністрацыі раёнаў арганізуюць выязны гандаль з вялікай колькасцю пасадачных месц. Працягласць гандлёвых радоў перасягне 2 км, у абслугоўванні задзейнічаюць 500 суб'ектаў гандлю.

Выязны гандаль разгорнецца 3 верасня з 10.00 да 23.00 на пляцоўцы ля Палаца спорту. На цэнтральнай святочнай пляцоўцы арганізуюць максімальную колькасць рабочых месц для прадаўцоў, прадугледжваецца рэалізацыя шырокага асартыменту кулінарных, кандытарскіх вырабаў, напіткаў, марожанага. Сваю прадукцыю для мінчан і гасцей сталіцы прапануюць «Камунарка», Мінскі холадакамбінат нумар 2, «Белрыба», «Мінскхлебпрам», ГД «На Нямізе», «ЦУМ Мінск», гандлёвыя сеткі «Радзівілаўскі», «Белмаркеткомпані», «Рублёўскі», Суседзі», прадпрыемствы Белкаапсаюза і іншыя.

Акрамя таго, ля Палаца спорту адбудуцца майстар-класы па прыгатаванні страў беларускай кухні.

У гэты ж дзень пасля рамонту кандытарская фабрыка «Камунарка» адкрые фірменны магазін «Лакамка» (пр. Незалежнасці, 19). Першым пакупнікам уручаць падарункі. Наведвальнікаў таксама чакаюць канцэртная праграма, розыгрышы, прызы, конкурсы, дэгустацыя і многае іншае.

4 верасня будзе арганізавана гандлёвае абслугоўванне на пляцоўцы каля Палаца спорту пры правядзенні Мінскага паўмарафону.

«Арганізацыйна-рэкламныя мерапрыемствы, што праводзяцца гандлёвымі арганізацыямі Мінска, дадуць магчымасць стварыць святочную атмасферу ў гандлёвых аб'ектах і забяспечыць абслугоўванне насельніцтва і гасцей сталіцы на высокім узроўні», - адзначаюць у ГУСР гарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0