Сезон рэспубліканскіх сельскагаспадарчых кірмашоў пачнецца ў Мінску з 15 верасня. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміла начальнік упраўлення спажывецкага рынку харчовых тавараў Міністэрства гандлю Святлана Слінько.

«У Мінску з 15 верасня па 15 лістапада будзе дзейнічаць 195 пляцовак для рэалізацыі плодаагародніннай прадукцыі», — сказала Святлана Слінько. Так, з 17 верасня па 30 кастрычніка на пляцоўцы каля «Чыжоўкі-Арэны» пройдуць рэспубліканскія кірмашы выхаднога дня. Таксама кірмашы сельгаспрадукцыі будуць працаваць з 1 па 2 і з 8 па 9 кастрычніка на пляцоўках каля Палаца спорту.

Дадаткова выдзяляюцца пляцоўкі для рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі ў жылых мікрараёнах горада.

У цэлым кірмашы будуць праходзіць па ўсёй краіне па вызначаных графіках, падкрэсліла начальнік упраўлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?