Прэзідэнт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў падпісаў дакумент, які ўзмацняе адказнасць па заканадаўству, накіраванаму на процідзеянне лічбаваму пірацтву. Цяпер за незаконнае выкарыстанне VPN або проксі-сервераў пагражае штраф да $545 тыс., а таксама турэмнае зняволенне. Мінімальная ж сума штрафу складзе $136 тыс.

Раней забарона на выкарыстанне VPN датычылася сітуацый, калі зламыснікі замяталі свае «лічбавыя сляды» падчас крымінальных злачынстваў. Цяпер пад дзеянне закона падпадаюць усе карыстальнікі віртуальных прыватных сетак. Не выключана, што пад ударам апынуцца карыстальнікі VoIP-сэрвісаў (у краіне дазволены толькі некалькі лакальных платформаў — Etislat і du).

Як адзначае ZDNet, новыя законы могуць негатыўна адбіцца на дзейнасці замежных кампаній у ААЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?