Генштаб узброеных сіл Украіны заявіў, што ў баі побач з вёскай Траецкае Данецкай вобласці загінуў грамадзянін Расіі, радавы Натан Цакіраў. У фэйсбуку Генштаба апублікаваная копія яго пашпарта.

Па сцвярджэнні Генштаба, у ноч на 11 ліпеня група з 20 чалавек спрабавала трапіць у тыл украінскіх войскаў. Двое з нападнікаў былі затрыманыя. Іх імёны і грамадзянства ў паведамленні ўкраінскага Генштаба не пазначаныя.

Прадстаўнік «ДНР» Эдуард Басурын абверг паведамленне ўкраінскага камандавання. «У нас такой інфармацыі няма, да таго ж Траецкае знаходзіцца далёка ад лініі фронту», - заявіў ён.

Басурын таксама сцвярджае, што ў раёне данецкага аэрапорта былі забітыя трое ўкраінскіх вайскоўцаў. Кіеў гэтую інфармацыю не пацвярджае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0