Уладзімір Пуцін атрымаў ад прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана прабачэнні за гібель пілота расійскага Су-24, сцвярджае прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Reuters

Як заявіў прадстаўнік прэзідэнта, Эрдаган хоча аднавіць адносіны з Расіяй і заклікае Уладзіміра Пуціна працаваць над гэтым.

Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Крамля, у лісце Эрдагана гаворыцца, што ў Турцыі «ніколі не было жадання і свядомага намеру збіць самалёт, які належыць Расійскай Федэрацыі».

У пасланні таксама адзначаецца, што ў дачыненні да грамадзяніна Турцыі, імя якога асацыюецца са смерцю расійскага пілота, пачата і вядзецца судовае даследаванне.

Як паведамляе РІАН, сёння турэцкі суд вызваліў пад падпіску аб нявыездзе Альпарслана Чэліка, які абвінавачваецца ў забойстве расійскага пілота. Раней МЗС Расіі неаднаразова патрабаваў для Чэліка строгага пакарання.

«Суддзя прыняў рашэнне вызваліць Чэліка і астатніх абвінавачаных пад падпіску аб нявыездзе. Наступнае пасяджэнне суда адбудзецца 4 лістапада», — цытуе РІА адваката Чэліка.

Цяпер у дачыненні да Чэліка адкрытая новая справа, паведамляе турэцкая «Джумхурыет».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?