Германія мінімальна перамагла Паўночную Ірландыю — 1:0, фота uefa.com
Выніковае становішча: Германія — 7 (розніца мячоў – 3:0), Польшча — 7 (розніца мячоў — 2:0), Паўночная Ірландыя – 3 (розніца мячоў 2:2), Украіна – 0.
Наступны матч Польшча згуляе са Швейцарыяй, uefa.com
Зборная Германіі выходзіць у плэй-оф з першага месца, а Польшча – з другога. Акурат за кошт розніцы мячоў, бо паміж сабой каманды згулялі 0:0.
Тры ачкі Паўночнай Ірландыі — і столькі ж Албаніі ў групе А (з горшай розніцай мячоў) — азначаюць,
што пуцёўку ў плэй-оф заваявала Славакія, якая фінішавала ў сваёй групе на трэцім месцы з чатырма баламі.
Сёння а 22-й будуць згуляныя матчы ў групе D: Іспанія — Харватыя, Чэхія — Турцыя.
D: Іспанія – 6, Харватыя – 4, Чэхія – 1, Турцыя – 0.
Групавы турнір на Еўра будзе скончаны ў сераду.
Заўтра а 19-й згуляюць каманды групы F: Ісландыя — Аўстрыя, Партугалія — Венгрыя.
Венгрыя – 4, Партугалія, Ісландыя – 2, Аўстрыя – 1.
А 22-й у сераду згуляюць Італія — Ірландыя, Швецыя —Бельгія (група Е).
Італія — 6, Бельгія — 3, Ірландыя, Швецыя — 1.
Матчы 1/8 фіналу пройдуць з суботы па панядзелак. У суботу і нядзелю будуць згуляныя па тры паядынкі, у панядзелак – два.
Затое вызначылася адна пара ўдзельнікаў 1/8 фіналу. А 16-й у суботу згуляюць Швейцарыя і Польшча.
А супернікам Германіі (матч пройдзе ў нядзелю ў 19:00) стане трэцяя каманда з групы А (Албанія), В (Славакія), ці F.