У пятніцу раніцай 28-гадовы Роберт Борба, па дадзеных мясцовых СМІ, загружаў пакупкі ў свой аўтамабіль на паркоўцы крамы Walmart.

У гэты момант ён пачуў крык жанчыны, якая клікала на дапамогу. У яе спрабавалі скрасці ровар.

Борба амаль адразу ўскочыў на свайго каня, які знаходзіўся ў трэйлеры на паркоўцы. Ён дагнаў выкрадальніка і накінуў на яго ласо.

oregonlive.com

oregonlive.com

Вяроўка зачапіла ногі выкрадальніка, і ён паваліўся. Борба затым адцягнуў яго да краю паркоўкі, звязаў і выклікаў паліцыю.

У інтэрв'ю мясцовым СМІ фермер растлумачыў, што не змог бы дагнаць выкрадальніка без каня, бо ён недастаткова хутка бегае.

Фермер рэгулярна выкарыстоўвае ласо ў сельскай гаспадарцы, прытрымліваючы з дапамогай вяроўкі жывёл.

Паліцыя, што прыехала па выкліку, пабачыла звязанага выкрадальніка і ровар. Паліцэйскія прызналіся, што ў першы раз бачаць, як выкрадальнікаў ловяць з дапамогай ласо.

oregonlive.com

oregonlive.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?