Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак 7 чэрвеня будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы +1 + 7°С, у асобных раёнах замаразкі 0 -2°С; тэмпература днём +14 +20°С.

8 чэрвеня месцамі, пераважна па поўначы краіны, кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Температура паветра ноччу +2 +9°С, днём +17 +23°С, па паўднёвым захадзе да +25°С.

У чацвер праз тэрыторыю краіны будзе перамяшчацца з Балтыйскага мора атмасферны фронт, які прынясе кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы +6 — +13°С, днём +13 +20°С, па паўднёвым усходзе да + 23°С.

10 чэрвеня месцамі кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы 4 + 9 ° С, па паўднёвым усходзе да + 12 ° С, днём +14 + 21 ° С.

У выходныя дні абстаноўка істотна не зменіцца: захаваецца няўстойлівае, з кароткачасовымі дажджамі надвор'е.

Цяпло вернецца толькі да сярэдзіны чэрвеня.

Як запэўніў Дзмітрый Рабаў, такога надвор'я, як у краінах Еўропы, у Беларусі не чакаецца, бо наша краіна знаходзіцца пад абаронай блакавальных антыцыклонаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?