AFP

AFP

«Залатую пальмавую галіну» 69-га Канскага фестывалю атрымаў фільм «Я, Дэніэл Блэйк» (I, Daniel Blake) брытанскага рэжысёра Кена Лоўча.

Узнагароду за найлепшы сцэнар атрымаў іранскі рэжысёр Асгар Фархадзі за фільм «Каміваяжор» (Forushande). За ролю ў гэтым фільме ў намінацыі «Найлепшая мужчынская роля» прыз атрымаў іранскі акцёр Шахаб Хасейні.

Прыз журы кінафестывалю атрымала брытанскі рэжысёр Андрэа Арнольд за фільм «Амерыканскі мёд» (American Honey).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?