Першы і апошні прэзідэнт Савецкага Саюза лічыць далучэнне Крыма да Расіі правільным рашэннем. У размове з The Sunday Times Міхаіл Гарбачоў адзначыў, што паступіў бы дакладна гэтак жа, як прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, калі б апынуўся у такой самай сытуацыі. «Я заўсёды за свабодную волю людзей, а большасць у Крыме хацела уз'яднацца з Расеяй», — лічыць Гарбачоў.

Журналіст ST усумніўся, што палітык пайшоў бы на такі крок, нагадаўшы, што Гарбачоў спрыяў падзенню Берлінскай сцяны. «Адзіная сапраўдная прычына, па якой я не стаў бы гэтага рабіць, гэта калі б я ўсё яшчэ быў ва ўладзе, Савецкі Саюз існаваў і Крым быў бы яго часткай», - падкрэсліў першы прэзідэнт СССР.

У часе інтэрв'ю Гарбачоў заявіў, што ЗША радаваліся распаду СССР. «Пад сталом амерыканцы з радасцю паціралі рукі», - сказаў ён. Па словах Гарбачова, ён шкадуе аб тым, што «вялікая краіна з велізарнымі магчымасцямі і рэсурсамі знікла». «Большасць расейцаў думаюць, як я: яны не хочуць вярнуць яе, але глыбока шкадуюць, што яна разбурылася», — сказаў на заканчэнне экс-прэзідэнт СССР.

У размове з The Sunday Times Гарбачоў таксама распавёў аб бягучых адносінах з Уладзімірам Пуціным, якога раней, як адзначае газета, ён крытыкаваў за занадта доўгае знаходжанне ва ўладзе. «Я нядаўна бачыў Пуціна на мерапрыемстве. У нас заўсёды былі нармальныя адносіны. Цяпер я б не апісаў іх як нармальныя — у нас іх проста няма», — сказаў Гарбачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?