У Кітаі дзве маленькія панды перашкодзілі працы прыбіральшчыцы, якая прыйшла, каб навесці парадак у іх вальеры.

Не паспела жанчына ўзяцца за работу, як панды пачалі высыпаць сабранае ёю апалае лісце і залазіць у кошык.

Відавочцы сцвярджалі, што медзведзяняты зрабілі ўборку свайго вальера проста немагчымай. Нягледзячы на ўсе намаганні прыбіральшчыцы, ёй не ўдалося зрабіць жыллё панд чысцейшым. Праўда, на думку карыстальнікаў сеціва, на такіх мілых жывёл проста нельга злавацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0