mid.ru

mid.ru

Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў сёння на сустрэчы ў Мінску абмеркавалі беларуска-расейскія адносіны, інтэграцыйныя пытанні і міжнароднае становішча.

«Чарговы раз ёсць магчымасць абмеркаваць і канкрэтызаваць некаторыя пытанні, праблемы, магчыма, якія ўзнікаюць у адносінах паміж дзвюма дзяржавамі», — сказаў Лукашэнка ў пачатку сустрэчы.

Ён адзначыў, што зусім нядаўна беларуска-расійскія адносіны абмяркоўваліся ў Магілёве на пасяджэнні саюзнага Саўміна, а таксама падчас яго двухбаковай сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. «Мы ў сяброўскай атмасферы маглі абмеркаваць усе пытанні. Закрытых тэм у нас няма. У нас вельмі адкрытыя адносіны з прэм'ер-міністрам Расіі. Таму мы дастаткова ўважліва, наколькі гэта было магчыма ў тым фармаце, прагаварылі некаторыя пытанні», — сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка асабліва падкрэсліў якасны характар узаемадзеяння замежнапалітычных ведамстваў дзвюх краін. «Калі б у нас усе міністэрствы так ўзгоднена працавалі, напэўна, у нас бы не было ніякіх праблем», - адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Сяргею Лаўрову абмеркаваць будучыню беларуска-расійскіх адносін, інтэграцыю ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза з улікам маючай адбыцца 31 мая сустрэчы на самым высокім узроўні. «Хацелася б пачуць вашыя ацэнкі і па некаторых міжнародных праблемах, асабліва па Украіне, Сірыі. Каб вы, можа быць, нават увялі мяне ў курс справы па некаторых падзеях апошняга часу, каб мы ведалі, як каардынаваць і карэктаваць сваю пазіцыю па тых ці іншых пытаннях», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лаўроў: Расія і Беларусь заклапочаныя пашырэннем НАТА на ўсход

Макей — Лаўрову: У Беларусі і Расіі няма разыходжанняў ў двухбаковых адносінах

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?