Гэта чарговыя рэзанансныя ініцыятывы ад новага лідара краіны, які ўжо казаў пра намер увесці забарону на алкаголь і курэнне, а таксама каменданцкую гадзіну для дзяцей. Ён таксама абяцаў размясціць у прэзідэнцкім палацы бальніцу.

Філіпіны адмянілі смяротнае пакаранне ў 2006 годзе. Па словах Дутэртэ, ён будзе дамагацца ад парламента аднаўлення смяротнага пакарання шляхам павешання ў якасці вышэйшай меры пакарання.

Праваахоўныя органы атрымаюць магчымасць страляць на паражэнне ў выпадку супраціву арышту, а таксама пры затрыманні асоб, звязаных з арганізаванай злачыннасцю, сказаў ён.

«Мэр батальёна смерці»

Дутэртэ атрымаў мянушку «Карнік» за барацьбу са злачыннасцю падчас сваёй працы мэрам горада Даваа на поўдні краіны.

У ходзе сваёй прэзідэнцкай кампаніі ён зрабіў шмат гучных заяў, у тым ліку паабяцаў забіваць наркагандляроў і скідаць іх целы ў бухту Манілы.

Дутэртэ таксама паабяцаў забяспечыць сабе і служачым сілавых структур імунітэт ад пераследу пасля заканчэння тэрміну службы, заявіўшы: «Радрыга Дутэртэм аб'яўляецца памілаванне за шматразовыя забойствы, за подпісам Радрыга Дутэртэ».

За час працы Дутэртэ мэрам Даваа больш за тысячу злачынцаў былі забітыя праваахоўнымі органамі, а праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch назвала яго «мэрам батальёна смерці».

У красавіку Дутэртэ таксама апынуўся ў цэнтры скандалу з-за відэа, у якім ён жартуе пра аўстралійку, якую забілі і згвалцілі ў Даваа падчас яго тэрміну на пасадзе мэра. Ён адзначыў, што жанчына была такая прыгожая, што «мэр павінен быў быць першым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?