Бельгійская велагоншчыца Фэмке ван Дэн Дрышэ дыскваліфікаваная на шэсць гадоў за выкарыстанне матора на ровары.
Тэрмін дыскваліфікацыі будзе адлічвацца ад 11 кастрычніка 2015 года. Усе яе вынікі пачынаючы з гэтай даты ануляваныя, гоншчыца абавязаная вярнуць усе медалі і прызавыя. Таксама спартсменка павінна заплаціць UCI штраф у памеры 20 тысяч швейцарскіх франкаў (прыкладна 18 тысяч еўра) і аплаціць усе выдаткі, затрачаныя арганізацыяй на расследаванне справы.
Матор быў знойдзены ў ровары гоншчыцы на моладзевым чэмпіянаце свету па велакросе.
0
0
0
0
0
0