Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены сёння ў Беларусі з-за шквалістага ўзмацнення ветру, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«Сёння, 25 красавіка, у перыяд з 16-й да 22-й гадзіны па ўсходзе Беларусі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с», — растлумачылі ў Гідрамеце.

У аўторак, 26 красавіка, у асобных раёнах Беларусі чакаюцца моцныя дажджы. Будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, ноччу і раніцай месцамі — з мокрым снегам. Па ўсходзе ў асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Вецер прагназуецца паўночны, днём з пераходам на заходні 5-10 м/с, месцамі парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 па захадзе да плюс 10 па ўсходзе, днём будзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе да плюс 14.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?