Блог аб вайсковай тэхніцы і зброі BMPD размясціў фатаграфіі найноўшага беларускага бронеаўтамабіля, стварэннем якога займаецца Мінскі завод колавых цягачоў.
Мяркуючы па абрысах, у кадр трапіў макетны ўзор бронемашыны, які праходзіць тэставанне. Падрабязнасцяў пра новы бронеаўтамабіль прадпрыемства не выдае.
safaniuk.livejournal.com
Дарэчы, на МЗКЦ ужо вырабляецца спецыяльная браніраваная машына «Ліс-ПМ». Яна разлічана на перавозку да 10 чалавек па дарогах усіх катэгорый, развівае хуткасць да 120 км/г і мае запас ходу парадку 900 км.
У 2015 годзе на штогадовым парадзе ў гонар Дня Перамогі былі паказаны браневікі «Ліс-ПМ», узброеныя 12,7-мм кулямётам НСВ і 30-мм гранатамётам АГ-17.
0
0
0
0
0
0