Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У суботу месцамі, пераважна па заходняй палове, кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 — +4°С, максімальная днём +10 — + 16°С;

у паўднёва-заходніх раёнах ноччу +5 — + 7°С, днём +17 — + 18°С.

У нядзелю, 17 красавіка, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3 — +10°С, максімальная днём +11 — +18°С, па паўднёвым усходзе +19 — + 23°С.

У сталіцы ў суботу без ападкаў, толькі ўвечары магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Тэмпература ноччу 0 — +2°С, днём +11 +13°С.

У нядзелю магчымы кароткачасовы дождж. Тэмпература ноччу +6 + 8 ° С, днём +16 + 18°С.

У пачатку тыдня зноў пачнуць паступаць больш прахалодныя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы і тэмпература пачне падаць.

18 красавіка, у панядзелак, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2 + 9°С, максімальная днём +8 + 15°С, па поўдні да + 17°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?