Пры правядзенні земляных работ у Мінску работнікі УП «Метрабуд» знайшлі скарб з залатых манет. Пра гэта паведамілі ў эфіры АНТ.

АНТ

АНТ

Намінал манет — 5 рублёў. Яны адносяцца да часу праўлення расійскага імператара Мікалая II. Як мяркуецца, манеты выраблены з золата 900-й пробы.

Манеты перададзены на часовае захоўванне ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёна сталіцы. Неўзабаве яны будуць перададзеныя ў Музей гісторыі горада Мінска, а пасля неабходных экспертных работ папоўняць музейныя фонды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?