Восем краін Еўрасаюза выступілі супраць будаўніцтва расейскага газаправода «Паўночны паток — 2». Пад лістом, накіраваным кіраўніку Еўракамісіі Жан-Клодам Юнкерам паставілі свае подпісы прэм'ер-міністры Венгрыі, Латвіі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Чэхіі, Эстоніі і прэзідэнт Літвы, перадае ў сераду, 16 сакавіка, агенцтва Reuters. Журналісты агенцтвы паведамілі, што зварот быў падпісаны і ва ўрадзе Харватыі, аднак у Заграбе гэтую інфармацыю пакуль не пацвердзілі.

Як адзначаецца ў лісце, калі праект будзе рэалізаваны, гэта пацягне за сабой «патэнцыйна дэстабілізуючыя геапалітычныя наступствы». Еўрапейскія лідары нагадваюць, што з-за падзей у Украіне пастаўкі расійскага газу ў Еўропу маюць ярка выражаны палітычны падтэкст. Будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» «акажа моцны ўплыў на развіццё газавага рынку і схему газавага транзіту ў рэгіёне, прычым асабліва на транзітны маршрут праз Украіну», пазначана ў дакуменце.

Еўракамісія на сённяшні дзень правярае праект газаправода на адпаведнасць правілам ЕС. Гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца ў чацвер, 17 сакавіка, на сустрэчы еўрапейскіх лідэраў у Брусэлі, галоўнай тэмай якой стане энергетычная бяспека ЕС.

Плануецца, што магутнасць «Паўночнага патоку — 2» складзе 55 млрд кубаметраў у год, што дазволіць у два разы павялічыць пастаўкі газу ў Нямеччыну. Кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер, выступаючы на сходзе акцыянераў кампаніі ў 2015 годзе, заявіў, што газаправод пачне працаваць у канцы 2019 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?