1 сакавіка пройдзе прэзентацыя зборніка «Брест. Лето 1941 года. Документы, материалы, фотографии» з удзелам яго аўтара-ўкладальніка Крысціяна Ганцэра, дактаранта з універсітэта Лейпцыга.

Зборнік прысвечаны падзеям, якія адбыліся ў Брэсце і Брэсцкай крэпасці ў чэрвені-ліпені 1941 года

i ўпершыню ўводзіць у навуковы абарот шырокі спектр крыніц, робіць даступнымі дакументы і матэрыялы, найбольш важныя для разумення падзей пачатковага перыяду вайны. Выданне арыентавана на гісторыкаў, краязнаўцаў, студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй горада Брэста і Брэсцкай крэпасці. Усе тэкставыя крыніцы прыводзяцца на мове арыгіналу і ў перакладзе на рускую мову.

Месца прэзентацыі: канферэнц-зала Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай айчыннай вайны, праспект Пераможцаў, 8. Увага: уваход вольны!

Ужо цяпер кнігу можна набыць, аформіўшы замову на сайце arche.by.

Даведкі па т.: (29) 5507969.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0