Замежны дзяржаўны доўг Беларусі па стане на 1 лютага склаў $12,4 млрд, зменшыўшыся з пачатку года на $30 млн (з улікам курсавых розніц), або на 0,2%, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

У студзені прыцягнуты замежныя дзяржаўныя пазыкі на суму $58,9 млн, на тым ліку $ 47,4 млн — ад банкаў КНР, $7,2 мільёна ад урада Расіі, $ 4,3 млн — ад МБРР.

Пагашэнне замежнага дзяржаўнага доўгу з пачатку 2016 года склала $57,9 млн, з якіх выплаты банкам КНР склалі $45,4 млн, ураду Расіі — $ 12,5 млн.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 лютага склаў Br362 трлн і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2016 года на Br33,4 трлн, або на 10,2%.

Унутраны дзяржаўны доўг склаў Br103,5 трлн, павялічыўшыся з пачатку года на Br6 трлн (з улікам курсавых розніц), або на 6,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?