У Лос-Анджэлесе аб'яўленыя пераможцы прэміі «Залатая маліна». Найгоршымі фільмамі года прызнаныя «50 адценняў шэрага» і «Фантастычная чацвёрка».

Выканаўцы галоўных роляў у фільме «50 адценняў шэрага» Джэймі Дорнан і Дакота Джонсан перамаглі ў намінацыях «Найгоршы акцёр» і «найгоршая актрыса» адпаведна, а таксама сталі найгоршым акцёрскім дуэтам. Акрамя таго, «Залатая маліна» дасталася Келі Марсэл за сцэнар да карціны.

Эдзі Редмэйн быў прызнаны найгоршым выканаўцам ролі другога плана, а ўсяго год таму ён жа атрымаў Оскара за выкананне найлепшай мужчынскай ролі.

Ён атрымаў гэты сумніўны прыз за ўдзел у фантастычным баевіку «Узыходжанне Юпітэр», знятым Ланай і Эндру Вачоўскі, які атрымаў вельмі нізкія адзнакі крытыкаў і праваліўся ў пракаце.

AFP

AFP

Жартаўлівая цырымонія конкурсу «Залатая маліна» праводзіцца традыцыйна ў Лос-Анжэлесе за дзень да правядзення асноўнай цырымоніі ўручэння прэмій Оскар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?