Кааліцыя ўмераных сіл, якая падтрымлівае прэзыдэнта Ірану Хасана Роухані, паводле папярэдніх дадзеных, перамагае на ўсеагульных выбарах, якія адбываліся ў пятніцу і суботу.
Першапачатковы падлік 1,5 млн галасоў, пададзеных у Тэгеране, сьведчыць, што кааліцыя Роўхані і яго саюзніка, былога прэзыдэнта Акбара Хашэмі Рафсанджані, атрымлівае большасьць і ў Радзе экспэртаў, і ў парлямэнце.
З 30 дэпутацкіх месцаў, адведзеных ў парлямэнце прадстаўнікам Тэгерану, рэфармісты атрымліваюць 29. Кансерватарам ў сталіцы дастаецца адзіны мандат.
Посьпех умераных сіл, якія ўзначальвае прэзыдэнт, можа азначаць паскарэньне працэсу зьняцьця санкцый, уведзеных у дачыненьні да Ірану ААН.
0
0
0
0
0
0