Беларусам па фенатыпе — сукупнасці характарыстык, уласцівых індывіду на пэўнай стадыі развіцця — найбольш блізкія немцы і палякі. Пра гэта ў эфіры Sb.by паведаміў кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра гематалогіі і перасадкі касцявога мозгу Анатоль Ус.

«Чаму донары з іншых краін павінны выкарыстоўвацца для нашых грамадзян? Тым больш за грошы. Чаму мы самі сабе не можам стварыць неабходныя ўмовы для гэтага? У Польшчы больш за 700 тысяч добраахвотных донараў. Мы заўсёды знаходзім донараў, у асноўным у полі донараў Польшчы ці Нямеччыны. Цікавы факт: калі мы параўналі дадзеныя па фенатыпе розных краін, аказалася, што беларусы найбольш блізкія, па зразумелых прычынах, немцам і палякам», — распавёў галоўны гематолаг Міністэрства аховы здароўя.

Фенатып — сукупнасць знешніх і ўнутраных прыкмет арганізма, набытых у выніку антагенезу (індывідуальнага развіцця). Фактары, ад якіх залежыць фенатыпічная разнастайнасць: генетычная праграма (генатып), умовы асяроддзя і частата выпадковых змен (мутацыі), абагульнены ў наступнай залежнасці: генатып + знешняе асяроддзе + выпадковыя змены → фенатып.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?