Набліжаюцца тэрміны ўступлення ў сілу нормаў дэкрэта №7, у тым ліку якія тычацца спагнання падаходнага падатку з кароткіх дэпазітаў фізічных асоб. Нацбанк апублікаваў ліст, які тлумачыць прымяненне нормаў дакумента.

Нацбанк нагадвае, што працэнты па ўсіх дэпазітах, дамовы на якія былі заключаныя да 1 красавіка, не будуць абкладацца падаходным падаткам незалежна ад тэрміну размяшчэння грашовых сродкаў.

Калі дамова заключана пасля 1 красавіка, то падаходны будзе спаганяцца, калі фактычна грошы на рахунку знаходзіліся менш за адзін год у рублях і менш за два гады — у валюце. Фактычны тэрмін размяшчэння, удакладняе рэгулятар, гэта тэрмін ад ўнясення грошай на рахунак (першапачатковага ўнёску або дадатковых) да даты іх зняцця (поўнага або частковага). Пры гэтым пры частковым зняцці лічыцца, што фізасоба здымае грошы з найменшым тэрмінам фактычнага размяшчэння.

Утрыманне сумы падаходнага падатку будзе ажыццяўляцца не штомесяц, як асцерагаліся банкі, а пры фактычнай выплаце такiх даходаў. Пералічыць грошы ў бюджэт банк павінен не пазней за дзень, якi iдзе за днём атрымання яго кліентам даходаў ад укладу.

Нацбанк удакладняе, што падаходны не спаганяецца з даходаў ад укладаў каштоўных металаў або каштоўных камянёў, а таксама з укладаў, аформленых ашчаднымі сертыфікатамі.

Залішне ўтрыманыя сумы падаходнага падатку залічваюцца банкам ва ўплату маючых адбыцца плацяжоў падаходнага падатку або вяртаюцца плацельшчыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?