У маі 2015 года конкурс выйграў швед Монс Зельмерлеў.

У маі 2015 года конкурс выйграў швед Монс Зельмерлеў.

Еўрапейскі вяшчальны саюз абвясціў пра найбуйнейшыя з 1975 года змены ў механізме выстаўлення балаў на конкурсе «Еўрабачанне».

Раней вынікі галасавання прафесійнага журы і гледачоў былі ў выглядзе камбінаванага выніку. З гэтага года ў фінале конкурсу члены журы і тэлегледачы будуць самастойна выстаўляць ад 1 да 12 балаў за ўпадабанага ўдзельніка.

Пасля глядацкага галасавання па тэлефоне, SMS або з дапамогай адмысловага прыкладання, кожны нацыянальны прадстаўнік адной з 43 краін — удзельніц «Еўрабачання» назаве балы, выстаўленыя членамі журы. Пасля да гэтых вынікаў дададуцца балы, якія паставілі гледачы.

«Новы спосаб галасавання стане вялікім крокам наперад, па паляпшэнні тэлешоу, а таксама зробіць канкурэнцыю больш захапляльнай», — пракаментаваў ЕВС Ён Ола Санд, выканаўчы супервайзер «Еўрабачання».

Яшчэ адной прычынай змены механізму выстаўлення галасоў Санд назваў гарантыю таго, што папулярная сярод гледачоў песня гарантавана атрымае 12 балаў, незалежна ад таго, як прагаласуюць члены журы.

Міжнародны песенны конкурс «Еўрабачанне - 2016» пройдзе з 10 па 14 мая ў сталіцы Швецыі Стакгольме. Беларусь прадставіць спявак Аляксандр Іваноў (Ivan) з песняй «Help you fly».

Учора стала вядома, што беларускі гурт Napoli, які заняў другое месца ў беларускім адборы, выйшаў у фінал нацыянальнага адбору на конкурсе ў Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?