Дашкевічы два тыдні таму правялі вечарыну, каб абвесціць, што чакаюць другое дзіця. Фота Сяргея Гудзіліна.

Дашкевічы два тыдні таму правялі вечарыну, каб абвесціць, што чакаюць другое дзіця. Фота Сяргея Гудзіліна.

У сваім фэйсбуку Зміцер напісаў: «Сын! Чакаць больш не меў жадання і папрасіўся на два тыдні раней за планаванае. Давід Дашкевіч, 2970, 51. Усім дзякуй за малітвы!»

Зміцер Дашкевіч і Наста Палажанка былі лідарамі «Маладога фронту». Ажаніліся яны, калі Дашкевіч сядзеў у турме за свой удзел у руху за грамадзянскія правы.

Пасля вызвалення былы палітвязень зарабляе вырабам мэблі.

Наста Дашкевіч (Палажанка) пасля разгону Плошчы-2010 і сама некалькі тыдняў правяла ў турме КДБ. Стала першай беларускай, якая атрымала Міжнародную жаночую прэмію за мужнасць. 

Дачцэ Дашкевічаў год і восем месяцаў, яе завуць Мара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?