Белы дом рыхтуе візіт амерыканскага лідара Барака Абамы на Кубу, паведамляе тэлеканал ABC са спасылкай на неназваныя крыніцы. пацвярджае Reuters са спасылкай на ўласныя ананімныя крыніцы.

Калі паездка адбудзецца, гэта будзе першы візіт прэзідэнта ЗША на Кубу з 20-х гадоў мінулага стагоддзя.

Паводле інфармацыі ABC, пра візіт можа быць абвешчана 18 лютага на брыфінгу ў Белым доме. Паездка запланавана на 21-22 сакавіка перад візітам Абамы ў Аргенціну.

Адзіным прэзідэнтам, які наведаў Кубу, знаходзячыся на пасадзе, быў Калвін Кулідж. Ён прыязджаў на Кубу ў 1928 годзе.

Таксама Кубу ў 2002 годзе наведаў Джымі Картэр, які займаў пасаду прэзідэнта ЗША ў 1977-1981 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?