Расійска-італьянскі брэнд Caviar прадставіў калекцыю iPhone, прысвечаную абаронцам Расіі — прадстаўнікам ФСБ, ВДВ, ВКС і ўсіх узброеных сіл. Адным з першых уладальнікаў смартфона з ваеннай лініі стаў Алег Газманаў.

Тут і ніжэй фота: Caviar

Тут і ніжэй фота: Caviar

Народны артыст Расіі абраў для сябе мадэль «Forza УС Расіі» з чарнёнага і сацінаванага тытану. Ён адзначыў, што дызайн тэлефона нагадвае пагоны і нават «прымерыў» тэлефон у гэтай якасці.

«Няхай варожыя смартфоны паслужаць на карысць нашаму патрыятызму! Зараз, з гэтай зоркай, ніхто ўжо нічога не зможа супраць нас зрабіць», — сказаў Газманаў пра армейскую зорку, якая ўпрыгожвае тэлефон.

Цяпер, у той перыяд, калі краіна праходзіць чарговы пераломны момант, усім патрэбныя такія песні і такія рэчы, якія як якары будуць чапляць і не даваць цэнтрабежным сілам адрываць нас адно ад аднаго. Нашы сімвалы — гэта герб, гэта гімн, і вось гэты тэлефон — ужо таксама стаў сімвалам, ён нясе правільную ідэю, тут напісана: «Служу Расіі». Гэта тое, што павінны рабіць мы ўсе».

Таксама Caviar прадставіў «Камандзірскі гадзіннік» на аснове Apple Watch. Выпушчана ўсяго 99 асобнікаў, кошт гадзінніка складае 197 000 расійскіх рублёў (каля 2500 даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?