Паражэнне электрычным токам стала прычынай гібелі 19-гадовага машыніста аўтакрана ў Клімавічах.

Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, інфармацыя пра паражэнне маладога чалавека электрычнасцю паступіла каля 9.40 16 лютага з раённай бальніцы.

«Было ўстаноўлена, што каля 8.40 пры правядзенні работ аўтакрана на базе «МАЗа» адбылося крананне чалак стралы ЛЭП 10 кілавольт, у выніку чаго загінуў машыніст аўтакрана 1996 года нараджэння», — паведамляе ўпраўленне МНС.

Па факце гібелі чалавека на працоўным месцы праверку праводзіць Клімавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?