Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі супраць таго, каб бяздумна пераймаць замежны вопыт у сферы адукацыі. Пра гэта ён заявіў сёння журналістам перад выніковай калегіяй Міністэрствы адукацыі.

Ігар Бузоўскі адзначыў, што краіна выбрала стратэгію, накіраваную на фарміраванне дзяржаўнасці, незалежнасці, у тым ліку сістэмы адукацыі. Паводле яго слоў, бяздумнае следаванне тэндэнцыям невядома як адаб'ецца на сістэме адукацыі.

У Беларусі праводзіцца мэтанакіраваная праца па захаванні найлепшых традыцый сістэмы адукацыі, найлепшых напрацовак, звярнуў увагу намеснік кіраўніка Адміністрацыі. У той жа час ён падтрымаў словы кіраўніка дзяржавы, які не аднойчы выказваў пажаданне аб неабходнасці надання сістэме адукацыі больш энергічнага, дынамічнага, паступальнага руху. Неабходна рыхтаваць спецыялістаў, здольных рэагаваць на выклікі часу, для чаго, магчыма, неабходныя прынцыпова новыя падыходы, адзначыў Ігар Бузоўскі.

На яго думку ў сістэме адукацыі важны комплексны падыход, які ўключае як навучальны, так і выхаваўчы складнік. Гэта дазволіць сфармаваць не проста адукаванага чалавека, а асобу, грамадзяніна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?