«Сакрэтныя манеўры», што прадпрымаюцца спачатку Алжырам, а цяпер і Катарам, увянчаліся пагадненнем пра замарозку здабычы нафты на ўзроўні студзеня 2016 года паміж Расіяй і Саудаўскай Аравіяй. Крыніцы агенцтва адзначаюць, што першая за восем месяцаў сустрэча тэт-а-тэт міністраў энергетыкі дзвюх найбуйнейшых сусветных вытворцаў фактычна спыніла барацьбу за долі на рынку нафты.

«З'яўленне чаўнаковай дыпламатыі паказвае, як нафтавы крызіс збліжае краіны, нязгодныя па цэлым шэрагу іншых пытанняў. Ад Масквы і Эр-Рыяда да Каракаса і Осла — сцісканне даходаў адчувальна ўсюды, і гэта павышае верагоднасць «вялікай здзелкі», якая выходзіць за межы пытанняў нафты і якая закранае такія палітычныя пытанні, як вайны ў Сірыі і Емене», — піша Bloomberg.

Уся ўвага цяпер пераключаецца на вызвалены ад амерыканскіх санкцый і гатовы да выхаду на рынак энергарэсурсаў Іран — многае залежыць ад таго, ці паследуе Тэгеран прыкладу краін АПЕК і Расіі і замарозіць аб'ёмы здабычы нафты.

Партал адзначае, што картэлю ўжо ўдавалася пракруціць падобны трук — у 1999 годзе краіны АПЕК сфармавалі «адзіны фронт» і змаглі разгарнуць сыходны трэнд на рынку нафты, пасля чаго цэны выраслі з дзесяці да ста сарака даляраў за бараль. Тады шакуючаму рынак рашэнню аб замарозцы здабычы папярэднічалі доўгія таемныя перамовы ў гасцінічных люксах і ў пасольскіх рэзідэнцыях ад Маямі да Гаагі.

«Калі картэлю ўдасца паўтарыць поспех, свет не даведаецца пра гэта да апошняй хвіліны. <…> І калі Венесуэла, Сірыя, Іран, Расія і іншыя ключавыя экспарцёры былі ўцягнутыя ў сур'ёзную дыскусію, гісторыя кажа нам пра тое, што ўсё гэта адбывалася ў таямніцы», - прыводзіць Bloomberg Business словы дырэктара Цэнтра глабальнай энергетыкі Калумбійскага універсітэта Джэйсана Бордафа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?