Аляксандр Лукашэнка сёння ў Мінабароны выступіць перад удзельнікамі збору па тэрытарыяльнай абароне. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Збор з старшынямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама па тэрытарыяльнай абароне — адна з формаў навучання кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. У такім фармаце ён праводзіцца ўпершыню. Збор пройдзе 17—18 лютага пад кіраўніцтвам Мінабароны. Навучанне ўключае тэарэтычныя і практычныя заняткі.

Тэрытарыяльная абарона — састаўная частка абаронных мерапрыемстваў у Беларусі, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, тэрытарыяльнымі войскамі ва ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі, іншымі войскамі і вайсковымі фарміраваннямі, а таксама ваенізаванымі арганізацыямі ў адпаведнасці з планам абароны Беларусі. Адна з мэтаў тэрытарыяльнай абароны складаецца ў тым, каб надаць абароне дзяржавы усеагульны, усенародны характар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?