Воданапорная цагляная вежа абрынулася ў Слуцкім раёне.

Збудаванне 1972 года пабудовы вышынёй 26 м абвалілася каля вёскі Квасынічы. Без водазабеспячэння заставаліся 130 прыватных жылых дамоў і малочна-таварны комплекс.

Як паведамілі ў абласным МНС, у 3 гадзіны 32 хвіліны, водазабеспячэнне падключана па схеме без воданапорнай вежы.

Як мяркуецца, прычына абвальвання - старэнне цаглянага мура асновы вежы. Пацярпелых пры абрушэнні няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?