Прэзідэнт ЗША Барак Абама выказаў надзею, што амерыканскія грамадзяне не абяруць наступным лідарам дзяржавы кандыдата ад рэспубліканцаў Дональда Трампа.

Абама адзначыў, што ў кіраўніка дзяржавы ў ЗША ёсць доступ да кодаў кіравання ядзернымі ракетамі і магчымасць адпраўляць моладзь у бой, а таксама прэзідэнту трэба несці адказнасць за банкаўскую сістэму, калапс якой можа прывесці да праблем у дзясятках іншых краін.

«Я працягваю верыць, што Трамп не стане амерыканскім прэзідэнтам, я працягваю верыць у амерыканскі народ. Я думаю, ён разумее, што быць прэзідэнтам — гэта цяжкая праца. Гэта не быць вядучым тэлепраграмы, або рэаліці-шоу. Гэта не рэклама і маркетынг.

***

Прэзідэнт ЗША Барак Абама адмовіўся падтрымаць якога-небудзь з кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца ў лістападзе 2016 года, Барак Абама прымаць удзел у іх не будзе.

Дональд Трамп з'яўляецца адным з лідараў перадвыбарнай гонкі сярод рэспубліканцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?