Раніцай 12 лютага 52-гадовы кіроўца ГАЗ-66, рухаючыся па вуліцы Аршанская шаша ў Лепелі, сутыкнуўся з аўтамабілем DAF, што рухаўся ў сустрэчным напрамку. Тым кіраваў 42-гадовы вадзіцель.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння два пасажыры аўтамабіля ГАЗ-66 памерлі на месцы здарэння. Астатнія 5 пасажыраў аўтамабіля ГАЗ, яго кіроўца і кіроўца аўтамабіля DAF дастаўлены ў бальніцу з цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння Лепельскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Следчыя ва ўзаемадзеянні са спецыялістамі ГКСЭ Рэспублікі Беларусь праводзяць агляд месца здарэння з прымяненнем магчымасцей перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі, дапытваюць сведак і ўдзельнікаў дарожна-транспартнага здарэння, прызначаюць неабходныя экспертныя даследаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?