Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

«Варта ўсім зразумець, што эмісія — гэта фіскальная палітыка манетарнымі сродкамі, у выніку расце рэзка інфляцыя, што фактычна з'яўляецца падаткам на ўсё грамадства, на ўсіх уладальнікаў рублёвай масы», — піша Мясніковіч у сваёй кнізе «Эвалюцыйныя трансфармацыі эканомікі Беларусі», якая з'явілася ў продажы ў сталічных кнігарнях.

На думку Мясніковіча, лабіруючы праграмы без рэальных крыніц фінансавання, ініцыятары праекта павінны разумець, што выступаюць за дадатковае падаткаабкладанне нашых грамадзян.

Акрамя таго, падкрэслівае былы прэм'ер-міністр, праекты, якія рэалізуюцца ў эканоміцы, не павінны з'яўляцца цяжарам і для дзяржбюджэту.

«Асаблівую ўвагу неабходна звяртаць на знаходжанне рэальных крыніц фінансавання жыллёвага будаўніцтва, не дапушчаючы павелічэння нагрузкі на дзяржаўны бюджэт. З дзяржаўнага бюджэту сродкі павінны накіроўвацца толькі на будаўніцтва арэнднага жылля, якое застанецца ў дзяржаўнай уласнасці і праз пэўны час укладзеныя ў яго сродкі для дзяржавы акупяцца», — лічыць Мясніковіч.

Разважаючы пра задачы грашова-крэдытнай палітыкі, былы прэм'ер-міністр адзначае неабходнасць павышаць эфектыўнасць айчыннай банкаўскай сістэмы, «развіццё якой пакуль адстае ад патрэбаў рэальнага сектара эканомікі».

«Гаворка ідзе не толькі пра нізкую даступнасць банкаўскіх крэдытаў, суадносіны актываў і ВУП, якасць карпаратыўнага кіравання. Банкі павінны быць не толькі крэдытнымі ўстановамі, але і развіваць увесь комплекс спадарожных фінансавых паслуг: ад лізінгу і экспартнага крэдытавання да прынцыповага аналізу эфектыўнасці праектаў мадэрнізацыі, пад якія выдаюцца крэдытныя рэсурсы, асабліва з дзяржаўнай падтрымкай», — лічыць Мясніковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?