Дактары лічаць малаімавернай версію харчовага атручэння вучняў Раціцкай школы (Гродзенскі раён). Пра гэта БелТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Вольга Шульпіна.

«Адбылося атручэнне невядомым рэчывам. Цалкам выключыць харчовае атручэнне нельга, але па тых прыкметах, якія бачаць дактары, малаімаверна, што гэта харчовае атручванне», — сказала прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя.

Працягваюцца даследаванні пробаў паветра, вады, ежы.

Па словах Вольгі Шульпіной, у Гродзенскую абласную бальніцу было дастаўлена больш за 40 вучняў. Па дадзеных на 6.00 12 лютага адно дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі, яго планавалася перавесці ў агульную палату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?