Delfi.lt

Delfi.lt

«У нас на працы ходзяць чуткі, што нам могуць зменшыць адпачынкі, — паведаміў у kp.by чытач. — Маўляў, дадатковыя дні, якія давалі па кантракце, прадпрыемства цяпер павінна аплачваць з прыбытку. Атрымліваецца, гэта нявыгадна, а значыць, ніякіх дадатковых дзён больш не будзе.

Сапраўды, па законе ўсім працуючым беларусам належыць 24 дні адпачынку.

Але пры гэтым ёсць і так званыя заахвочвальныя адпачынкі, які наймальнік абавязаны даць сваім супрацоўнікам, калі заключае з імі кантракт: мінімум — адзін дзень, максімум — пяць. Таму на многіх прадпрыемствах у год можна было адпачываць цэлых 29 дзён. Пры гэтым дадатковыя дні не адбіваліся на прыбытку прадпрыемства: яны спісваліся на затраты па вытворчасці або рэалізацыі тавараў.

Аднак з 1 студзеня гэтага года пачалі дзейнічаць папраўкі ў падатковы кодэкс, якія змянілі гэтае правіла.

— З 1 студзеня 2016 года выдаткі на аплату дадатковых заахвочвальных адпачынкаў пры падаткаабкладанні прыбытку не ўлічваюцца ні ў складзе затрат, ні ў складзе пазарэалізацыйных расходаў, — каментуюць у Міністэрстве па падатках і зборах.

Атрымліваецца, цяпер прадпрыемства павінна аплачваць тыя самыя заахвочвальныя дні за кошт прыбытку — гэта значыць, са сваёй кішэні. Пры гэтым закон усё роўна абавязвае працадаўцаў даць усім супрацоўнікам хоць бы адзін дзень такога адпачынку, калі заключаны кантракт.

Тым, з кім кантракты ўжо складзеныя, дні наўрад ці зрэжуць: гэта лічыцца зменай істотных умоў працы, а гэта трэба абгрунтаваць. А вось тым, з кім кантракты толькі будуць заключаць, працадаўца можа прапанаваць ўсяго адзін дадатковы дзень замест пяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?