Вытворца рэйкавага электратранспарту Stadler, які запусціў два гады таму новы завод у Фаніпалі, адчувае складанасці з заказамі. Цяпер магутнасці прадпрыемства загружаныя на 30-40%. Асноўны ўладальнік кампаніі Петэр Шпулер сёння прыбыў на фаніпальскі завод, каб асабіста запэўніць журналістаў, што ніякай панікі не назіраецца і ён упэўнены ў будучыні беларускага даччынага прадпрыемства. Таксама рэпарцёрам далі магчымасць прыгледзецца да працэсу вытворчасці.
Рабочыя апрацоўваюць звараны корпус вагона.
Падрыхтоўка вагонаў да афарбоўкі.
Вагон адпраўляецца ў зборачны цэх, дзе будзе напоўнены электроннай «начынкай».
0
0
0
0
0
0