Беларусы ў студзені купілі валюты больш, чым прадалі. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка.

Фізічныя асобы за студзень прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на $ 440,71 млн, набылі — $ 630,12 млн. Такім чынам, чыстая купля валюты фізічнымі асобамі ў студзені склала $ 189 млн.

Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі за студзень прадалі замежнай валюты на $ 1 млрд 16,62 млн у эквіваленце, набылі — $ 1 млрд 214,81 млн. Чыстая купля замежнай валюты суб'ектамі гаспадарання — рэзідэнтамі за першы месяц года склала $ 198 млн

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?