«Самыя дарагія продажы? Самыя выгадныя продажы мы ажыццявілі ў Расію. Няхайчык, Брэсан. Па Няхайчыку прамая выплата была 2,8 мільёнаў еўра. Былі яшчэ бонусы. Патэнцыял здзелкі быў больш за 3 мільёны. Але, на жаль, у Паўла не ўсё атрымалася.

Па Младэнавічу паступіла добрая прапанова з Бундэслігі. Перабіваць гэтую прапанову было б дурасцю. Тады атрымалася б велізарная зарплата і футбаліст стаў бы выбівацца з агульнага шэрагу ў камандзе. А мы стараемся, каб быў баланс пэўны. Здароўе ў калектыве для нас на першым месцы», — распавёў Капскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?