Тры з чатырох дывізіёнаў зенітных ракетных комплексаў С-300 ПС, якія пастаўляюцца Расіяй, ужо прыбылі ў Беларусь. Пра гэта паведаміў журналістам 9 лютага камандуючы ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Алег Двігалёў.

Паводле яго слоў, два дывізіёны прыбылі з Хабараўска і паступяць на ўзбраенне 377-га зенітнага ракетнага палка ў Полацку. «Цяпер прымаем трэці дывізіён у Барысаве», — сказаў камандуючы.

Пастаўка чацвёртага дывізіёна чакаецца ў сакавіку. Ён прыбудзе з Нагінска, і разам з ім будзе пастаўлены камандны пункт.

Па адным дывізіёне будзе накіравана ў 1-шы і 115-ты зенітныя ракетныя палкі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

Комплексы пастаўляюцца Расіяй на бязвыплатнай аснове. Яны перадаюцца Беларусі пасля правядзення капітальнага рамонту з гарантыяй службы да 5—7 гадоў, расказаў Двігалёў. Ён адзначыў, што пакуль новых паставак у Беларусь расійскіх ЗРК С-300 не плануецца, бо створаная групоўка «дазваляе вырашаць усе пастаўленыя задачы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?