Яўка на першасных выбарах у Нью-Гэмпшыры пераўзышла ўсе межы, стаўшы прычынай доўгіх аўтамабільных затораў і велізарных чэргаў да выбарчых участкаў.

Апытанні грамадскай думкі, якія праводзіліся незадоўга да галасавання, прадракалі перамогу менавіта Трампу і Сандэрсу.

Хілары Клінтан прызнала сваю паразу і павіншавала Сандэрса з перамогай. Ён у адказ падзякаваў яе за бліскуча праведзеную кампанію.

Па дадзеных кампаніі RealClearPolitics, напярэдадні выбараў 54,5% прыхільнікаў Дэмакратычнай партыі ў Нью-Гэмпшыры былі гатовыя галасаваць за Сандэрса, 41,2% — за Клінтан. У рэальнасці, па выніках падліку траціны галасоў, разрыў аказаўся яшчэ большым: 59% і 39% адпаведна.

Тое ж апытанне паказала, што за Трампа мелі намер галасаваць 31,2% прыхільнікаў рэспубліканцаў, тады як усе астатнія вылучэнцы не набіралі больш за 15%. Пасля падліку траціны галасоў Трамп набірае 34,5%, яго бліжэйшы супернік — рэспубліканец Джош Кейсік — 16%.

Трамп таксама падзякаваў за ўсё сваім сапернікам, заявіўшы, што ў Рэспубліканскай партыі ёсць «сапраўдныя таленты».

Наступныя папярэднія выбары адбудуцца ў Паўднёвай Караліне і ў Невадзе.

Чаму гэта важна

Хаця вынікі галасавання ў Нью-Гэмпшыры не з'яўляюцца вырашальнымі, поспех у гэтым штаце можа стаць важным псіхалагічным фактарам для ўсёй кампаніі кандыдата.

У ходзе 10 апошніх прэзідэнцкіх выбараў у ЗША пераможца праймерыз у Нью-Гэмпшыры сярод рэспубліканцаў станавіўся афіцыйным кандыдатам у прэзідэнты восем разоў, сярод дэмакратаў — сем разоў.

Перамога на праймерыз у Нью-Гэмпшыры калісьці дапамагла стаць лідарамі прэзідэнцкай гонкі Дуайту Эйзенхаўэру, Рональду Рэйгану і Джымі Картэру.

Ліндан Джонсан, які паказаў слабы вынік у Нью-Гэмпшыры ў 1968 годзе, адмовіўся ад вылучэння сваёй кандыдатуры на новы тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?