Албанія ўвяла 10-гадовую забарону на высечку дрэў для прамысловых мэтаў, паведаміла ў гэтую пятніцу міністэрства па праблемах навакольнага асяроддзя краіны. Мараторый быў ухвалены албанскім парламентам: за гэта рашэнне прагаласаваў 101 дэпутат са 140.

Парушальнікі закона могуць атрымаць да 10 гадоў турмы.

Забарона неабходная, каб пазбегнуць экалагічнай катастрофы ў адной з самых бедных краін Еўропы.

Урад краіны таксама абавязаўся ўзмацніць барацьбу з незаконнай высечкай дрэў. Менавіта гэта з'яўляецца прычынай знікнення лясоў у краіне.

Мясцовыя ўлады змогуць у рэдкіх выпадках дазваляць высечку дрэў для ацяплення дамоў.

За апошнія 25 гадоў лясное покрыва Албаніі паменшылася напалову: да 1990 года лясы пакрывалі 51% тэрыторыі краіны, а цяпер — толькі 25%. У год у краіне высякаецца ў сярэднім 2,5 млн дрэў.

Асаблівую трывогу ў эколагаў выклікае знікненне лясоў на берагах рэк, бо гэта павышае рызыку паводак у краіне. Ад іх краіна пакутуе ў апошнія гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?