Стала вядома, якую дапамогу Міністэрства абароны ЗША акажа Украіне ў 2016 годзе.

Паводле каментароў афіцыйнай прадстаўніцы Пентагона палкоўніка Мішэль Балданца, Украіна да 30 верасня атрымае 24 беспілотнікі RQ-11B Raven з сістэмамі кіравання. Пра гэта піша агенцтва Bloomberg.

RQ-11B Raven — малы разведвальны беспілотнік, які нясе лічбавую камеру дзённага ці начнога бачання. Можа лётаць у аўтаматычным рэжыме з навігацыяй па GPS, а таксама кіравацца ў ручным рэжыме. Самы масавы беспілотнік на ўзбраенні амерыканскіх узброеных сіл.

Беспілотнік RQ-11 Raven

Беспілотнік RQ-11 Raven

Таксама ЗША перададуць 2.250 сістэм начнога бачання, 24 небраніраваныя джыпы (звычайна яны выкарыстоўваюцца для перавозкі легкіх беспілотнікаў тыпа RQ-11B Raven), 10 антымінамётных радараў AN/TPQ-49.

Будзе перадавацца таксама абутак, рыштунак, вопратка для жаўнераў, ахоўныя акуляры, пальчаткі.

Дагэтуль ЗША не пастаўляюць Украіне зброю і боепрыпасы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?