За гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да сямігадовай дзяўчынкі — жыхаркі Брэста — асуджаны 58-гадовы грамадзянін Украіны.

Ён здзейсніў злачынства яшчэ ў 2014 годзе, у дзень свайго нараджэння. Прыехаўшы ў Брэст, мужчына завабіў сямігадовую дзяўчынку, якая ішла на заняткі, на тэхнічны паверх адной з дзіцячых спартыўных устаноў і здзейсніў у дачыненні да яе супрацьпраўныя дзеянні. Да злачынства педафіл рыхтаваўся загадзя, у прыватнасці, узяў з сабой вяроўку.

Асобу злачынцы ўсталявалі на працягу трох сутак, быў аб'яўлены міжнародны вышук. Праз некаторы час педафіл быў затрыманы ў Расіі і экстрадаваны ў Беларусь. Суд прысудзіў яго да 15 гадоў пазбаўлення волі. У сябе на радзіме мужчына тройчы прыцягваўся да адказнасці за такія злачынствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?