Масква расцэньвае заяву брытанскага МЗС аб тым, што Расія падрывае намаганні міжнароднай супольнасці па спыненні грамадзянскай вайны ў Сірыі, «як небяспечныя ўкіды дэзінфармацыі».

Пра гэта заявіла ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Говорит Москва» афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Філіп Хаманд 1 лютага заявіў, што з-за бамбардзіровак РФ рэзка вырас паток бежанцаў з Сірыі.

На думку брытанскага міністра замежных спраў, расійскія сілы ў Сірыі аказваюць, у першую чаргу, падтрымку рэжыму прэзідэнта Башара Асада, а не вядуць барацьбу з «Ісламскай дзяржавай»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?