Творчая ініцыятыва «Арт-Сядзіба» заклікае сабраць грошы на аплату штрафаў для аўтараў графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці». Такі заклік з’явіўся на сайце artsiadziba.by.

Як паведамлялася, 29 студзеня ў Мінску скончыўся працэс над графіцістамі, пакараных штрафамі за малюнкі «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе». За «пашкоджанне маёмасці» суд пакараў хлопцаў вялікімі штрафамі: Вадзіма Жаромскага — у 50 базавых велічынь (10,5 млн рублёў), Максіма Пякарскага — у 40 базавых (8,4 млн рублёў) і Вячаслава Касінерава — у 30 базавых (6,3 млн рублёў).

Падтрымаць хлопцаў і пералічыць грошы на аплаты штрафаў можна некалькімі спосабамі.

1. Набыць саколку з малюнкам «Беларусь мае быць беларускай». Аўтарам прынта з’яўляецца адзін з графіцістаў Максім Пякарскі. На малюнку за перакрэсленым сярпом і молатам — крыжы Курапатаў, а за перакрэсленай свастыкай — званы Хатыні. Падрабязнасці тут.

2. Ахвяраваць сродкі некалькімі варыянтамі:

— зрабіць дабрачынны ўнёсак на рахунак «Арт-Сядзібы» у любым банку Беларусі, бланк з рэквізітам тут;

— перадаць грошы праз офіс «Арт-Сядзібы»: Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа», 4 паверх Маскоўска-Венскага ГЦ);

— пералічыць любую суму карткай праз плацежную сістэму «PayPal».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?