Вярхоўны суд Беларусі сёння перанёс на іншую дату разгляд касацыйнай скаргі забойцы трох лідскіх прадаўшчыц на вынесены смяротны прысуд, паведаміла прэс-сакратар суда Юлія Ляскова.

«Суд перанёс разгляд касацыі ў сувязі з дадатковай скаргай ад адваката. Пра дату пасяджэння будзе паведамлена пазней», - сказала Юлія Ляскова.

Ураджэнец Баранавіцкага раёна Іван Кулеш у лістападзе 2015 прызнаны вінаватым у асабліва жорсткім забойстве трох чалавек і прысуджаны да расстрэлу.

Увосень 2013 мужчына да смерці збіў металічнай трубой двух прадаўшчыц у Лідзе, выкраўшы з крамы спіртныя напоі і Br35 млн выручкі. Але тады раскрыць двайное забойства па гарачых слядах праваахоўнікам не атрымалася. Праз год у Лідскім раёне выявілі цела яшчэ адной жанчыны, якая працавала прадаўшчыцай у вёсцы Сялец. Некалькі разоў ударыўшы жанчыну абухом сякеры па галаве, злачынец вынес з крамы цыгарэты і Br5 млн выручкі. У гэты час у краме яго застаў сын забітай прадаўшчыцы, якога ён таксама паспрабаваў забіць, а затым збег.

Неўзабаве падазраванага затрымалі на цягніку ў Дзятлаўскім раёне. Раней мужчына быў судзімы за злачынствы, учыненыя з карыслівых меркаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?